№ 293 от 18.09.2003 | |
ІЎЕ Ухілістыя адказы на «Прамой лініі»Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Мiкалай Дунiч правёў чарговую «Прамую лiнiю» са сваiмi выбаршчыкамi. На iх пытаннi паследавала нямала ўхiлiстых адказаў. Напрыклад, на пытанне – чаму не вядзецца будаўнiцтва бальнiцы ў Юрацiшках, у якасцi суцяшэння, напэўна, Мiкалай Уладзiмiравiч спаслаўся на сакавiцкае даручэнне ўрада Гродзенскаму аблвыканкаму i мiнiстэрству Аховы Здароўя, згодна якому бальнiца павiнна быць уведзена ў эксплуатацыю ў 2005 годзе. Да ўсяго, дэпутат паабяцаў паставiць пытанне аб замарожанай будоўлi ў наступным месяцы перад урадам у час парламенцкiх слуханняў.
Выбаршчыкi нагадалi М.Дунiчу яго ранейшыя абяцаннi наконт газiфiкацыi вулiцы Пiянерскай у Iўi, будаўнiцтва дарогi Суботнiкi-Дабраўляны i iншыя. Iзноў у адказах не хапала канкрэтыкi.
С.РАЦКЕВIЧ |
|