№ 293 от 18.09.2003 | |
БЯРОЗАЎКА Рыба гніе з галавыУ службовым кабiнеце затрыманы старшыня Бярозаўскага гарвыканкама Лiдскага раёна Аляксандр Сасноўскi. Супрацоўнiкi Камiтэта па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй, якiя праводзiлi аперацыю па затрыманню, падазраюць яго ў атрыманнi хабару ў суме 1500 долараў ЗША за знiжэнне кошту набытага месцiчам будынка.
Зараз А.Сасноўскi знаходзiцца ў следчым iзалятары. Прыкладна ў той самы час у Лiдзе, i таксама ў службовым кабiнеце, атрымаў хабар у памеры 500 долараў дырэктар дачэрняга прадпрыемства «Лiдабудканструкцыя». Хабар прынёс юрысконсульт ТАА «Лiдасаюзканструкцыя» за падпiсанне дамовы арэнды.
Нядаўна «БI» паведамляла пра злоўжываннi службовым становiшчам i прысваеннi дзяржаўных сродкаў бярозаўскiмi «вертыкальшчыкамi». За гэта былi прыцягнуты да адказнасцi галоўны бухгалтар i касiр гарвыканкама. Выходзiць, справядлiва кажуць, што рыба гнiе з галавы.
С.ВАЛОШКА |
|