№ 293 от 18.09.2003 | |
Ізноў калейкі. Цяпер перад консульствам У Гродне перад консульствам Рэспублiкi Польшча апошнiя днi выстрайваюцца калейкi людзей за вiзамi. Да першага кастрычнiка вiза ў РП на паўгады яшчэ каштуе 14 долараў, а з першага такая ж вiза будзе каштаваць 50 еўра, аднаразовая – 10 еўра. I вiза з першага стане абавязковай умовай для выезду за мяжу.
Падобная сiтуацыя з калейкамi ў польскiя консульствы назiраецца i ў Брэсце, i ў Мiнску. Штодзень у польскiх консульствах, якiя працуюць у Беларусi, выдаюць каля 800 вiзаў, але гэта яўна не задавальняе патрэбы. Дарэчы, звыш 200 вiзаў выдаецца штодзень у консульстве ў Гродне. У Мiнску, напрыклад, тэрмiнова набiралi новых супрацоўнiкаў для працы ў консульстве. Плануецца, што ў год польскiя консульствы ў Беларусi будуць выдаваць звыш 280 тысяч вiзаў.
У беларускiх консульствах у Рэспублiцы Польшча сiтуацыя з выдачамi вiзаў змянiлася таксама, але не настолькi значна. Па словах вiцэ-консула консульства РБ у Беластоку Аляксандра Харытонава, чэргаў побач з консульстваў за вiзамi няма, але працы ў работнiкаў вiзавай службы прыбавiлася. Да прыкладу, зараз арганiзавана ў консульства звярнулiся тыя з работнiкаў польскай чыгункi, якiя маюць права на бясплатныя вiзы.
З першага кастрычнiка кошт на беларускiя вiзы таксама памяняецца.
М.МIКАЛАЙЧЫК |
|