№ 294 от 25.09.2003 | |
НАВАГРУДАК Падарунак 73-гадоваму «байцу» ад ВенерыУ Навагрудскiм раёне 73-гадовы дзед захварэў на сiфiлiс. Ён спакусiўся 25-гадовай маладзiцай-п’янiцай, а потым «узнагародзiў» падарункам Венеры сваю старую. Падобнага выпадку не памятаюць медыкi нават ва ўсёй вобласцi.
Дарэчы, гэты год у раёне можна назваць «ураджайным» на сiфiлiс. За студзень-жнiвень на Навагрудчыне зарэгiстравана 39 чалавек з «хваробай кахання», цi лепш сказаць, разбэшчанасцi. Гэта пераважна людзi ва ўзросце 30-39 гадоў. Надта ж рана зведала спакусу i паплацiлася хваробай i 15-гадовая школьнiца.
Яшчэ нядаўна i пра туберкулёз мы прыгадвалi, як пра хваробу мiнулага часу. Але яна нечакана зноў пра сябе заявiла. У Навагрудскiм раёне, як лiчаць медыкi, гэта сацыяльнае захворванне iдзе на пад’ём. Сухоты выяўляюцца як у горадзе, так i ў сельскай мясцовасцi, з-за iх два чалавекi памерлi.
Вось такiя часы зараз у нас насталi...
С.ВАЛОШКА |
|