№ 294 от 25.09.2003 | |
Чароўнасць беларускай саломкі VIII абласная выстава саломапляцення «Чароўная саломка» адкрыла свае дзверы напярэдаднi Дня горада. Мастацтва саломапляцення з’яўляецца каларытнай рысай аблiчча беларускага народа.
Адзiн з гасцей на адкрыццi распавеў гiсторыю аб тым, як наша краiна была прадстаўлена на выставе у адной з краiн Усходу. Тады iншаземцы заўважылi адметнасць беларускага мастацтва саломапляцення, па якiм i склалася уражанне аб беларусах. А адметнасць гэта у тым, што ўсе вырабы з саломы – «мiрныя». На стэндах iншых краiн можна бало сустрэць каваныя мячы, кальчугi i нават лiтыя пушкi, а у беларусаў – цудоўныя, светлыя аплiкацыi, рэчы хатняга побыту, рознага кшталту дэкаратыўныя рэчы.
У Доме народнай творчасцi, дзе праходзiць выстава, можна ўбачыць вырабы з саломкi майстроў з ўсёй вобласцi. Як заўсёды, «на ўзроўнi» аказалiся майстры са Шчучыншчыны, варта зайсцi на выставу, каб убачыць, напрыклад, вялiкую саламяную вазу с кветкамi, уражвае карцiна шчучынскага майстра з Чорным рыцарам.
Дзмiтрый ЯГОРАЎ |
|