№ 296 от 09.10.2003  

Регион-вести

Пасля рамонту двухпавярховага домiка па вулiцы Камсамольскай ў Лiдзе знiкла мемарыяльная дошка, якая сведчыла, што тут перад вайной жыў i працаваў Валянцiн Таўлай, вядомы паэт i рэвалюцыйны дзеяч Заходняй Беларусi. Аб гэтым паведамiлi ў мiлiцыю, вядзецца пошук зламыснiкаў.

xxx

Адзiн з ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны Навагрудка звярнуўся ва ўладныя структуры i рэдакцыю раённай газеты з хвалюючым пытаннем. Маўляў, сам чуў па радыё, што ў сувязi з юбiлеем вызвалення Беларусi былым франтавiкам даюць бясплатна 100 кг бульбы. I дзе яе атрымаць? У райвыканкаме адказалi, што такой дапамогi ветэранам не прадугледжана. Спаслалiся на тое, што чалавек нешта пераблытаў. Аднак пытанне застаецца ў тым, што прыкра, калi былы салдат, якi змагаўся з фашызмам, цяпер марыць аб мяшку бясплатнай бульбы.

xxx

У знакамiтым Залессi Смаргонскага раену кранальна прагучаў шырока вядомы паланэз «Развiтанне з Радзiмай» – ва ўрачыстай абстаноўцы тут быў адкрыты камень «Памяцi роду Агiнскiх». Яго прывёз з Лiды скульптар Рыгор Груша. Першыя два памятныя камянi былi ўсталяваны пры жыццi Мiхала Клеафаса Агiнскага, па яго iнiцыятыве. Першы – у гонар яго настаўнiка-гувернанта Жана Ралея, другi – у памяць Тадэвуша Касцюшкi.

Аляксандр ЖАЛКОЎСКI

xxx

Траурная церемония, посвященная перезахоронению погибших во время войны солдат, состоялась в деревне Черлена Мостовского района. Останки двух солдат, погибших во время Второй мировой войны, были найдены сельскими жителями около д. Дубно еще весной. На одном скелете был обнаружен медальон, по которому было установлено имя, место рождения и группа крови погибшего: Елисейчев Николай Павлович, уроженец Вологодской области России. Спустя некоторое время силами поисковой группы были разысканы две сводные сестры убитого солдата, которые несказанно обрадовались возможности проводить в последний путь близкого человека. Второй перезахороненный воин навсегда останется неизвестным.

Станислава КАЗИМИРЧИК