№ 297 от 16.10.2003  

IЎЕ

Больш бы такіх землякоў

У новым навучальным годзе нечакана пабагацела Геранёнская сярэдняя i Суражская базавая школы. Ад былой выпускнiцы Марыны Мiхалькевiч гэтыя ўстановы атрымалi дарагiя падарункi: першая – восем, а другая тры камп’ютары.

Волей лёсу Марыя Мiхалькевiч, зараз спадарыня Iванюк, аказалася ў суседняй Польшчы i жыве ў горадзе Бельск Падляскi. Яна часта наведвае сваю малую радзiму i дапамагае, як вiдаць, не толькi старэнькай мацi. Больш бы нам такiх землякоў, якiя дапамагаюць беднай на фiнансы беларускай уладзе.

С.ВАЛОШКА