№ 297 от 16.10.2003  

КАРЭЛIЧЫ

Дэпутацкі рытуал

Новае з’явiлася ў змесце работы Карэлiцкага раённага Савета дэпутатаў.

Чарговая яго сесiя была выязной, i пасланцы выбаршчыкаў, абмяркоўваючы пытаннi аб добраўпарадкаваннi населеных пунктаў, наведалi шэраг вёсак i нават могiлак. А пабываўшы на пагостах у Луках i Варончы, дэпутаты i iншыя ўдзельнiкi сесii ўшанавалi памяць знайшоўшых там вечны прытулак землякоў. На магiлы ж былых старшынь калгасаў А.Гарбатаўскага, В.Тура, Б.Мяце ўскладзеныя вянкi i жывыя кветкi. Вось такi дэпутацкi рытуал.

С.ВАЛОШКА