№ 300 от 6.11.2003 | |
Кнiгарню затапiла вада з каналiзацыi У ноч з суботы на нядзелю была затоплена гарадзенская кнiгарня «Ранiца». Прычынай аварыi стаў прарыў каналiзацыi ў адной з кватэраў дома, дзе месцiцца кнiгарня.
Паводле iнфармацыi Цэнтра агiтацыi i прапаганды Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, патоп у кнiгарнi заўважыў вартаўнiк. На месца здарэння прыехалi 20 супрацоўнiкаў крамы i два атрады ратавальнiкаў, якiя вынеслi кнiгi з затопленага памяшкання.
Матэрыяльныя страты, нанесеныя патопам, падлiчваюцца.
Соб. инф. |
|