№ 300 от 6.11.2003  

Мы яшчэ памятаем...

На Дзяды, 1 лiстапада, ў Гродне памяць продкаў ушанавалi каля 30 гродзенцаў. Увечары на Савецкай вулiцы яны выйшлi з запаленымi знiчкамi i прастаялi паўгадзiны на тратуары, утварыўшы такiм чынам ланцуг памяцi. Мiлiцыя, напэўна, успрыняла акцыю, як апазiцыйную, паколькi ўвесь час каля людзей круцiлiся супрацоўнiкi ў форме i штацкiм, нават фiльмавалi падзею на стужку.

Цiкава, што шмат хто з моладзi цiкавiўся падзеяй i шчыра прызнаваўся, што не ведаюць пра такую традыцыю.

Дарэчы, у гэты дзень на ўсiх каталiцкiх могiлках у нашай краiне запальвалi знiчкi, каб яшчэ раз нагадаць, што продкаў мы памятаем, бо iнакш проста нельга.

М.МIКАЛАЙЧЫК