№ 300 от 6.11.2003 | |
Суседзі Прыёмы супраць беспрацоўяБарацьба з беспрацоўем з’яўляецца адным з прыярытэтаў польскай палiтыкi. Гэтым пытаннем займаюцца многiя ўстановы ў краiне, а неўзабаве Польшча зможа выкарыстаць з гэтай мэтай таксама сродкi са структурных фондаў Еўрасаюзу.
Адмысловыя праграмы для беспрацоўных i асобаў, якiя апынулiся пад пагрозай беспрацоўя – гэта, побач з падтрымкай дзейнасцi малых i сярэднiх прадпрыемстваў, традыцыйная сфера актыўнасцi Польскага агенцтва развiцця прадпрымальнiцтва.
Паводле Аляксандры Штэтылы – дырэктара аддзелу iнфармацыi i прамоцыi Польскага агенцтва развiцця прадпрымальнiцтва, найбольшае значэнне мае праграма пад назвай «Развiццё чалавечых рэсурсаў», фiнансаваная праз еўрапейскiя сродкi.
У рамках згаданай праграмы арганiзаваны спецыяльныя курсы змены квалiфiкацыяў для беспрацоўных i тых, каму пагражае страта працы. Цяпер згаданая праграма дзейнiчае ў 5 ваяводствах: Вармiнска-мазурскiм, Падляскiм, Люблiнскiм, Падкарпацкiм i Сiлезскiм. Напрыканцы году падобныя цэнтры павiнны быць адчыненыя на тэрыторыi ўсяе краiны.
– Адкуль агенцтва ведае, якiя дзеяннi ў дадзены момант найбольш патрэбныя беспрацоўным?
– Ужо не першы год агенцтва праводзiць шэраг даследванняў. Падобныя даследваннi, пры падтрымцы Ўсясветнага Банку, праводзiць Ведамства эканомiкi, працы i грамадскай палiтыкi. Таксама фiрмы, якiя арганiзоўваюць курсы, абавязаныя правесцi адпаведныя аналiзы бягучых патрэбаў рынку працы. Iншы метад – гэта прапановы прадпрыемстваў, накiраваныя да арганiзатараў курсаў. На iхнай падставе адбываюцца канкрэтныя заняткi, звязаныя з канкрэтным месцам працы.
– Наколькi адкрытыя польскiя беспрацоўныя на такiя актывiзацыйныя дзеяннi?
– На актывiзацыю яны адкрытыя. Трэба сказаць, што праграмы ў гэтай сферы ў нас сапраўды вельмi добрыя, i яны карыстаюцца папулярнасцю. Напрыклад, у Вармiнска-мазурскiм ваяводстве была арганiзаваная вельмi цiкавая праграма для маладых людзей, зацiкаўленых турыстычным бiзнесам. Гэты праект карыстаўся вялiкай папулярнасцю. Таксама ў згадагых пяцi ваяводствах беспрацоўныя ахвотна ўдзельнiчаюць у курсах. Большая праблема назiраецца ў выпадку, калi беспрацоўе яшчэ толькi пагражае.
Трэба ўспомнiць яшчэ пра курсы для працаўнiкоў малых i сярэднiх фiрмаў. За гэтыя курсы працадаўца прымушаны заплацiць да 20% кошту. Згаданыя курсы павiнны павысiць квалiфiкацыю працаўнiкоў дадзенай фiрмы, спрычынiцца таксама да павышэння эфектыўнасцi працы i канкурэнцыйнасцi на рынку.
У гэтым выпадку зацiкаўленасць, можна сказаць, не адпавядае магчымасцям, якiя даюць нашыя курсы. Гэта вынiкае з дзвюх прычынаў. Па-першае, прадпрымальнiк павiнен заплацiць нейкую частку коштаў. А, па-другое, працадаўца павiнен звольнiць працаўнiка на час курсу, а ў выпадку малой фiрмы, дзе пераважна працуе толькi некалькi асобаў, гэта можа быць праблемай.
– Пытаннi барацьбы з беспрацоўем i прафесiйнай адукацыi паявiлiся ў праектах PHARE 2000.
– Наогул, найбольшая частка сродкаў з праграмы PHARE прызначана на дапамогу для беспрацоўных. Гэта, галоўным чынам, спецыялiстычныя курсы, змена прафесii, iнфармацыйная дапамога, пасрэднiцтва ў пошуках працы, стажыроўкi для моладзi, часовае працаўладкаванне з мэтай атрымання прафесiйнага досведу.
Апрача таго, у рамках супрацьдзеяння беспрацоўю, PHARE суфiнансуе таксама пастаянную адукацыю персаналу. Гэта важна, як у аспекце павышэння квалiфiкацыi кадраў, так i ў аспекце павышэння канкурэнтнасцi прадпрыемстваў.
Варта яшчэ дадаць, што паасобныя элементы праграмы PHARE, падобным чынам як у выпадку структурных фондаў Еўрасаюзу, спалучаюцца. Напрыклад, частка згаданай праграмы «Развiццё чалавечых рэсурсаў» датычыць дапамогi беспрацоўным i адукацыi працоўных, але з праграмы PHARE можна таксама атрымаць iнвестыцыйную датацыю для прадпрыемства.
– Як выглядае рэалiзацыя праграмаў PHARE ў галiне «Развiцця чалавечых рэсурсаў»?
– Рэалiзацыю праектаў можна падзялiць на дзве групы. Найбольшая частка сродкаў – гэта дзеяннi вялiкiх кансорцыўмаў, адукацыйных установаў, якiя выконваюць даволi вялiкiя рэгiянальныя праекты. Згаданыя кансорцыўмы абiраюць шляхам тэндараў, а ў iхны склад ўваходзяць ВНУ, Цэнтры павышэння квалiфiкацыi, няўрадавыя арганiзацыi – зразумела, у залежнасцi ад праекту. Наступны спосаб – датацыi на рэалiзацыю мясцовых праектаў для рознага роду мясцовых грамадскiх арганiзацыяў. Апрача таго, у кожным выпадку партнёрам Польскага агенцтва развiцця прадпрымальнiцтва з’яўляюцца Ваяводскiя Цэнтры працы. Гэта месцы, дзе можна атрымаць любую iнфармацыю пра рознага роду праекты на тэрыторыi дадзенага ваяводства.
– Як названыя праекты будуць фiнансавацца? Цi падобным чынам, як у выпадку дапамогi Еўрасаюза для краiнаў-кандыдаткаў, калi на рэалiзацыю нейкага праекту Польшча таксама будзе прымушаная прызначыць адпаведную суму?
– Зразумела. Польшча атрымае нейкiя сродкi з Еўрапейскага грамадскага фонду, а польскi фiнансавы ўнёсак складае 25%. Значыць, памер сапраўднай еўрапейскай дапамогi – 75%.
– Як заахвоцiць польскiх беспрацоўных карыстацца такой дапамогай?
– Калi гаворка iдзе пра прамоцыю дзеянняў, прадугледжаных Еўрапейскiм грамадскiм фондам, то адбываюцца курсы для розных групаў. Асаблiвую ўвагу мы засяроджваем на тых установах, якiя будуць выбiраць праекты, а таксама тых, якiя будуць iх апрацоўваць. На тэрыторыi ўсяе Польшчы праводзяцца курсы, рознага роду канферэнцыi. Былi выдадзены iнфармацыйныя матэрыялы, бюлетэнi. Уся iнфармацыя, датычная Еўрапейскага грамадскага фонду, знаходзiцца на iнтэрнэтных старонках.
Анна Дамбкоўская,
«Радыё Палёнiя» |
|