№ 301 от 13.11.2003 | |
Шчучын Дзеля пасажыраў. І супраць іхНа месцы аўтакасы ў Шчучыне пануе разбурэнне нiбы пасля вайны цi землятрусу: будынак вырашана рэканструяваць i пашырыць. Справа ў тым, што пасажырам няма дзе схавацца ад дажджу цi снегу, увогуле ад холаду. Побач з часовай будкай-касай стаiць нешта накшталт павецi. А як быць позняй восенню цi зiмой?
Зразумела, якiя слоўцы гучаць ад пасажыраў у адрас улады. Пастаялi б тут гадзiну-другую на ветры, холадзе старшыня райвыканкама Сяргей Ушкевiч, дэпутат парламента Уладзiмiр Семянюк i кiраўнiк «Гроднааблтранса» Ткачоў, то можа зразумелi б людскiя нараканнi. А можа... ад паратунку ад холаду, змiкiцiлi б «на траiх». Дык што рабiць, улада?
С.ВАЛОШКА |
|