№ 301 от 13.11.2003  

Ашмяны

Адракаюцца ад «дачаў»

Хоць i ўразiла сёлета агароднiна, усё больш дачнiкаў Ашмяншчыны лiчаць свой занятак нявыгаднай справай. Прычына таму – дарагавiзна ўгнаенняў, плёнкi, транспарту, адсутнасць аўтобусных маршрутаў i iншае. Вось чаму ад сваiх надзелаў адмовiлiся каля 150 чалавек. Найбольш такiх ахвотнiкаў у таварыствах «Свiтанак» i «Лянок». Частка зямель, якiя пуставалi яшчэ да гэтага, перададзены Ашмянскаму ляснiцтву.

С.РАЦКЕВIЧ