№ 301 от 13.11.2003 | |
Суседзі. ПОЛЬШЧА Перспектывы сельскай гаспадаркіУжо дзесяткi гадоў выдаткi на супольную сельскагаспадарчую палiтыку складаюць амаль палову бюджэтных сродкаў Еўрапейскага Саюзу. Цяпер ў сельскай гаспадарцы працаўладкавана 5% прафэсiйна актыўных людзей, а ралля ў чальцоўскiх краiнах складае ў сярэднiм адну чвэрць тэрыторыi.
Як у гэтых умовах дадуць рады дзейнiчаць польскiя фермеры? Цi яны скарыстаюцца, цi страцяць на далучэннi да еўрапейскiх структураў? Пра гэта ды iншыя справы размова з вiцэ-мiнiстрам сельскай гаспадаркi Польшчы Ежы Плевам.
– Давайце пачнём з галоўнага – як будзе выглядаць сельская гаспадарка Польшчы пасля далучэння краiны да еўрапейскiх структураў?
– Польскую сельскую гаспадарку чакае шмат заданняў. Калi Польшчы ўдасца ажыццявiць усе неабходныя прыстасаваннi, у тым лiку своечасова збудаваць iнтэграваную сiстэму манiторынгу i кантролю сельскай гаспадаркi (з англiйскай мовы IACS), у польскую вёску трапiць у два з паловай разы больш сродкаў, чым цяпер. Калi згаданыя грошы будуць эфектыўна выкарыстаныя, а толькi частка з iх будзе выкарыстана ў выглядзе непасрэдных даплатаў цi праграмаў развiцця вясковых абшараў, тады польская вёска павiнна пераўтварацца на многа хутчэй, чым да гэтай пары.
– Цi паспее Польшча збудаваць сiстэму IACS?
– Зразумела, назiраюцца рознага роду цяжкасцi. З другога боку, бачныя таксама станоўчыя з’явы. У чэрвенi ў Люксембургу мiнiстры сельскiх гаспадаркаў Еўрасаюзу згадзiлiся на рэформу супольнай сельскагаспадарчай палiтыкi, якая выразна спрашчае дзейнасць усяе галiны. Згодна са зменамi, Польшча можа будаваць пастаянную «спрошчаную сiстэму» даплатаў, якая будзе больш карысная i больш празрыстая для фермера, чым так званая «стандартная сiстэма». Гэта дае шанец на тое, што польскiя фермеры пададуць больш заяваў з просьбай аб даплатах i атрымаюць больш сродкаў.
– Паводле ацэнкаў спецыялiстаў, фермеры – гэта адна з тых грамадскiх групаў, якiя найбольш баяцца далучэння да Еўрасаюзу. Як выглядае працэс папулярызацыi iдэi еўрапейскай iнтэграцыi ў вёсцы?
– Гэта праўда, што жыхары польскай вёскi не давяраюць усялякiм зменам: iнтэграцыя спрычынiцца да асаблiвых зменаў менавiта ў сельскай гаспадарцы. Доўгi час увага грамадскай думкi звярталася на розныя праблемы, звязаныя, напрыклад, з гандлем сельскагаспадарчымi прадуктамi з Еўрасаюзам. Гэта таксама спрычынiлася да павелiчэння рознага роду сумневаў. Нягледзечы на тое, на апошнiм этапе iнфармацыйнай акцыi, якая праводзiлася перад еўрапейскiм рэферэндумам, заўважалiся станоўчыя сiгналы. Павольна павялiчваецца група фермераў, якiя спадзяюцца на пашырэнне, i звязаныя з iм магчымасцi развiцця. Паводле мяне, выразная змена стаўлення фермераў да iнтэргацыi будзе вiдавочная тады, калi яны атрымаюць першыя сродкi ды скарыстаюцца дадатковымi грашыма дзеля iнвестыцыяў.
– Як выглядае праблема беспрацоўя ў вёсцы?
– Гэта найбольш балючая праблема, якая павялiчваецца, ды якую не ўдаецца вырашыць ужо многiя гады. Што трэба зрабiць? Рэцэпт просты – трэба стварыць у вёсцы новыя месцы працы i даць фермерам, якiя маюць маларэнтабельныя гаспадаркi, шанец на працаўладкаванне па-за сельскай гаспарадкай.
Перадусiм у вёску трэба прыцягнуць iнвестыцыi, а дзеля гэтага неабходна палепшыць стан вясковай iнфраструктуры. Стварыць новыя праграмы, напрыклад, праграму насаджэння лясоў дзеля фермераў, што маюць зямлю слабой якасцi.
– У мясной i малочнай галiнах павiнен будзе змянiцца санiтарна-ветэрынарны кантроль, што паўплывае на лёс пераапрацоўчых фiрмаў?
– Тут поспех вiдавочны – дастаткова паглядзець на якасць прадуктаў у крамах. Вытворцы ўсведамляюць неабходнасць зменаў i прыстасавання да адпаведных стандартаў, але ўсё гэта патрабуе значных сродкаў. Не можна пераскочыць тэхналагiчных i фiнансавых недахопаў за такi кароткi перыяд. Цягам апошняга часу польская сельская гаспарадка, у параўнаннi з еўрапейскай, атрымлiвала няшмат грошай. Напрыклад, Польшча на ўсю сельскагаспадарчую галiну прызначае ў год каля 4% сродкаў, якiя на гэтую мэту прызначае Еўрасаюз. Польскi сельскагаспадарчы патэнцыял складае 14% патэнцыялу еўрапейскай супольнасцi.
– Цi, ў сувязi з гэтымi дыспрапорцыямi, польская сельская гаспарадка дасць рады канкураваць на еўрапейскiм рынку?
– Я думаю, што сiтуацыя будзе выглядаць па-рознаму ў паасобных сектарах. Сiтуацыя павiнна выглядаць асаблiва станоўча ў сектары садавiны i агароднiны. Згаданага сектару не ахоплiвае асаблiвая падтрымка. Усё ж ён дае рады ў цяперашнiх рынкавых умовах. Дзякуючы таму, што ад 1 траўня 2004 знiкнуць дадатковыя бар’еры ў гандлi, напрыклад, мiнiмальныя цэны, Польшча зможа больш эфектыўна экспартаваць на еўрапейскi рынак сваю садавiну i агароднiну. Калi гаворка iдзе пра збожжа, Польшча нiколi не была асаблiвым экспарцёрам. Спецыяльнасцю Польшчы заўсёды была жывёлагадоўля, а таксама мяса-малочная прамысловасць. Трэба сказаць пра тое, што за першае паўгоддзе 2003 г., упершыню ад 1992 г., зарэгiстраванае дадатнае сальда ў гандлi прадуктамi харчавання ў доларавым эквiваленце. Павялiчыўся экспарт польскiх сыроў, масла, свiнiны, птушкi.
Анна ДАМБКОЎСКАЯ , Беларуская служба «Радыё Палёнiя» |
|