№ 303 от 27.11.2003 | |
Рэшткі кундскай культуры – побач з Гроднам Непадалёк ад Гродна, дзе плануюць пабудаваць Нёманскую ГЭС, археолагi знайшлi рэшткi паселiшча кундскай (кундайскай) культуры, якiя на Гродзеншчыне раней не сустракалiся.
Сярод знаходак лiстападобныя – паляўнiчыя наканечнiкi стрэлаў. Гэтую знаходку археолаг Мiхась Чарняўскi якраз i назваў сенсацыйнай, паколькi ўпамянутыя плямёны займалi абшары блiжэй да Латвii, Эстонii.
Паводле высноваў археолагаў, першыя людзi там пасялiлiся ў часы мезалiту, прыблiзна дзесяць тысячаў гадоў таму.
Аб гэтым i iншых цiкавостках чытайце ў наступным нумары «БI» у iнтэрв’ю з археолагам Мiхасём Чарняўскiм.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ |
|