№ 303 от 27.11.2003 | |
Футзал Традыцыйны турнір у Абухава
Фiнал у спаборнiцтвах разыгралi два гарадзенскiя клубы: «Баторыя» i ФК «Азот». Гульня атрымалася цiкавай i вiдовiшчнай. Мацнейшымi на пляцоўцы выглядалi футбалiсты клуба «Баторыя». Яны перамаглi з лiкам 5:3. Па заканчэнню спаборнiцтва з рук галоўнага суддзi рэферы ФIФА Казiмiра Знайдзiнскага атрымалi прызы лепшы галкiпер Сяргей Парфёнчык («Баторыя»), абаронца Аляксей Андропаў (ФК «Азот»), нападаючы Якуш Сергiн (ФК «Брэст») i лепшы iгрок турнiру Алег Савiцкi.
Турнiр завяршыўся, i жыхары мястэчка будуць чакаць лiстапад наступнага года, каб пасля працы на калгасных палях зноў заспяваць «Оле – Оле – Оле».
Аляксандр ЗАЛЕЎСКI |
|