№ 306 от 18.12.2003  

КІКБОКСІНГ

Кікбоксінг– 10 год на Гродзеншчыне

У актавай зале СШ № 9 горада Гродна 12 снежня гродзенцы вiншавалi чэмпiёнаў Еўропы i прызёраў кубка Свету па тайландскаму боксу i кiкбоксiнгу. Мерапрыемства, якое было прысвечана падвядзенню вынiкаў леташнiх выступленняў гродзенскiх спартсменаў баксёраў, наведаў намеснiк старшынi Беларускай федэрацыi кiкбоксiнга i тайландскага бокса Анатоль Сiмончык.

Падвядзенне вынiкаў не з’яўлялася адзiнай падставай, каб сабрацца спартыўным чыноўнiкам, спартсменам з трэнерамi i гледачам. Гэты год з’яўляецца юбiлейным, дзесятым, як на Гродзеншчыне пачаў працаваць трэнер Альфiда Хакаў, якi прыехаў да нас з далёкага Узбекiстана. Менавiта з гэтага часу пачынае свой адлiк кiкбоксiнг на Гродзеншчыне. Пяцiгадовы юбiлей адзначае ў гэтым годзе i, пакуль, адзiны гродзенскi клуб кiкбоксiнга i тайландскага бокса «Best». Падчас святочных мерапрыемстваў быў прадстаўлены новы старшыня Гродзенскай абласной федэрацыi кiкбоксiнга i тайландскага бокса Вячаслаў Хатынскi.

Апагей урачытасцей настаў, калi на сцэну паднялiся двухразовы чэмпiён Беларусi па тайландскаму боксу Павал Абозны, якi мае другi рэйтынг у СНГ, бронзавая медалiстка Кубка Свету Юля Хакава (дачка Альфiда Хакава), а таксама прызёр Кубка Свету i неаднаразовы чэмпiён Беларусi Цiмур Хакаў (адпаведна, сын трэнера) i сябры нацыянальнай зборнай Рустам Атарбiеў i Дзмiтры Варэц (апошнi летась заваяваў 4 першых месцы i не прайграў анiводнага боя). Усе яны атрымалi падарункi ад старшынi Беларускай федэрацыi кiкбоксiнга i тайландскага боксу i спонсараў. Усяго ж за 2003 год прадстаўнiкi Гродзенскай абласной федэрацыi (у асноўным прадстаўнiкi клуба «Best») у спаборнiцтвах чэмпiянату Беларусi i Свету станавiлiся 36 разоў трэццiмi, 23 – другiмi i 24– першымi.

Аляксандр Залеўскi