№ 307 от 24.12.2003  

Беларускі ліцэй пераехаў у Вільню

106 навучэнцаў лiквiдаванага ўладамi Нацыянальнага гуманiтарнага лiцэю iмя Якуба Коласа з 22 снежня па 3 студзеня будуць навучацца ў Вiленскiм лiцэi. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк Беларускага лiцэю Ўладзiмiр Колас.

Па словах Уладзiмера Коласа, Вiленскi лiцэй – гэта прэстыжная ўстанова, заснаваная ў 1990 годзе. Гэта аналаг Беларускага лiцэю ў Мiнску, аднак умовы навучання ў гэтых установаў вельмi розныя. Калi ў Вiльнi – гэта найпаважанейшая установа, бо тут захоўваюцца лiтоўскiя традыцыi, а адукацыя знаходзiцца на вельмi высокiм узроўнi, то мiнскiя ўлады ў такiх установах бачаць пагрозу i зачыняюць iх, як гэта адбылося ў гэтым годзе з Беларускiм лiцэем. Беларускiя дзецi змогуць навучацца ў Вiльнi дзякуючы кiраўнiцтву Вiленскага лiцэю i беларускай дыяспары ў Лiтве. У гэты час навучэнцы Вiленскага лiцэю знаходзяцца на канiкулах.

Для беларускiх лiцэiстаў, якiя ўжо колькi месяцаў запар не могуць паўнавартасна вучыцца, таму што з закрыццем лiцэю ўлады зачынiлi яго будынак на рамонт, магчымасць вучыцца ў Вiленскiм лiцэю – гэта сапраўдны падарунак на навагоднiя святы. Разам з дзецьмi ў Лiтву паехалi 18 выкладчыкаў, якiя будуць весцi заняткi. Знаходжанее ў Вiльнi дазволiць вучням рабiць лабараторныя работы па фiзiцы i хiмii, займацца ў кампутарных класах, таму што ў Вiленскiм лiцэi выдатнае абсталяванне. Увогуле падчас свайго знаходжання ў Вiльнi беларускiя i лiтоўскiя лiцэiсты збiраюцца праводзiць шмат сумесных iмпрэзаў. Напрыклад, беларусы збiраюцца паказаць спектакль па п’есе Янкi Купалы «Паўлiнка».

Новы год беларускiя лiцэiсты таксама будуць сустракаць у Вiльнi. 27 снежня беларусаў запрасiлi на калядны карнавал.

Беларуская дыяспара ў Лiтве таксама падрыхтавала культурнiцкую праграму для лiцэiстаў, для iх будуць арганiзаваныя экскурсii па Вiльне.

Вядома, стаўленне да Беларускага лiцэю – гэта ганьба для беларускiх ўладаў. Але ж ёсць людская салiдарнаць, якую i адчулi зараз беларускiя лiцэiсты, якiя навучаюцца ў Вiльнi.

Charter97