№ 310 от 15.01.2004  

Нашы ў Страсбургу

Аляксандр Мiлiнкевiч, старшыня закрытага ўладамi гродзенскага грамадскага аб’яднання «Ратуша», учора выступiў у Страсбургу на адкрытым сходзе дэлегацыi Еўрапейскага парламента па пытаннях супрацоўнiцтва з Беларуссю, Украiнай i Малдовай з дакладам пра грамадска-палiтычную сiтуацыю ў Беларусi.

У праграме вiзiту запланавана сустрэча гродзенскага грамадскага дзеяча з кiраўнiком дэлегацыi Янам Марцiнусам Вiерсмай, а таксама з афiцыйнымi прадстаўнiкамi Еўракамiсii – урада аб’яднанай Еўропы. Падчас гэтых сутрэч будуць абмеркаваны перспектывы супрацоўнiцтва Еўрасаюза з грамадскiмi арганiзацыямi нашай краiны.

hrodna.by