№ 311 от 22.01.2004  

Былі пажарныя, міліцыя, цяпер падаткавая

У Смаргонi ў распаўсюджвальнiкаў недзяржаўнай «Местной газеты» падатковая iнспекцыя канфiскавала рэшткi нераспроданых газетаў i грошы. Гэта ўжо не першая спроба перашкодзiць выданню. Раней, як паведамляла «БI», рэдакцыя была апячатаная пажарнымi, мiлiцыя рэгулярна затрымлiвае машыну, якая дастаўляе з друкарнi наклад.

Да кожнага з трох распаўсюджвальнiкаў падышлi адразу па тры iнспектары, не дазволiўшы болей прадаваць газету. Iх забралi ў падаткавую i склалi там пратаколы, быццам распаўсюджвальнiкi парушылi парадак рознiчнага гандлю. Пры гэтым iнспектары спаслалiся на пастанову Смаргонскага райвыканкаму. Цяпер iнспекцыя накiруе пратаколы адмiнiстрацыйнаму судзьдзi. Так што, працяг справы будзе.

М.МIКАЛАЙЧЫК