№ 311 от 22.01.2004 | |
Так трымаць 15 студзеня ва ўтульнай зале СШ№25 адбылося ўшанаванне прызераў алiмпiяд па беларускай i рускай мовах сярод школьнiкаў.
Узнагароджана было 25 вучняў, разам з настаўнiкамi. Усе ўзнагароджаныя вучнi з’яўляюцца пераможцамi алiмпiядаў Ленiнскага i Кастрычнiцкага раёнаў Гродна i Гродзенскай вобласцi. Вiншавалi пераможцаў загадчык аддзела адукацыi Гродзенскага гарвыканкама Вера Родзiна,старэйшы выкладчык кафедры рускай мовы Гродзенскага дзяржунiверсiтэта Галiна Жданеня, старшыня Гродзенскай абласной арганiзацыi «Таварыства беларускай мовы» iмя Францыска Скарыны Алесь Мiсцюкевiч i многiя другiя.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былi выказаны словы падзякi настаўнiкам, якiя прывiваюць любоў да роднай мовы i даюць добрыя веды.
Ганаровыя граматы за лепшае веданне роднай беларускай мовы атрымала вучанiца 9 класа гiмназii №1 Таццяна Смольская i Сяргей Астрашэўскi, вучань 10 класа СШ №9. Яны сталi пераможцамi абласной алiмпiяды. У падарунак вучнi атрымалi кнiгi.
Так трымаць, шаноўныя школьнiкi, паколькi менавiта вы з’яўляецеся прадаўжальнiкамi i носьбiтамi сваёй роднай мовы i культуры.
Ларыса ВОРАН |
|