№ 313 от 05.02.2004 | |
Да 700-годдзя з дня нараджэння Франчэска Петраркі
Беларускi ПЭН-цэнтр пры падтрымцы Беларускай асацыяцыi журналiстаў, газетаў «Белорусская деловая газета», «Биржа информации», «Барысаўскiя навiны», «Витебский курьер», «Вечерний Брест», «Вольны час», «Газета Слонiмская», «Iнтэкс-press», «Местная газета», «Местное время», «Молодежный проспект», «Навiнкi», «Народная воля», «Наша Нiва», «Наша слова», «Новы час», «Переходный возраст», «Рэгiянальная газета», «Региональные ведомости», «Телевид-инфо», часопiсаў «Arche», «Студэнцкая думка», «Дзеяслоў», «Мясцовы час», iнтэрнэт-выданьняў «Лiтара.net, «Кнiгi.com», «Дзeд Талаш», «Пагоня.promedia.by» аб’яўляе творчы конкурс для маладых лiтаратараў: Твор пра каханне.
Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 22 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на лiтаратурны семiнар i майстар-класы ў сталiцу, дзе перад iмi выступяць знаныя пiсьменнiкi, выкладчыкi ВНУ, вучоныя, спевакi, адбудзецца зацiкаўленая гутарка аб творах маладых аўтараў i лiтаратурнай дзейнасцi, На конкурс прымаюцца лiтаратурныя творы (вершы, апавяданнi, эсэ, п’есы, сцэнарыi, дзённiкi i г.д.)
Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпелi або даты адпраўкi электроннага лiста) не пазней за 15 сакавiка 2004 г. Падвядзенне вынiкаў першага туру адбудзецца 25 сакавiка, Лiтаратурны семiнар пройдзе у Менску 29 красавiка – 2 траўня. Лаўрэаты леташняга конкурсу iмя Наталлi Арсенневай маюць права ўдзельнiчаць i сёлета. |
|