№ 314 от 12.02.2004 | |
Танней толькі ў купэ Жыхарам Гродна прыйдзецца меньш плацiць за паездку ў расiйскую сталiцу, таму што знiжаны кошты праезду ў цягнiку Гродна-Масква.
Дакладней, цэны знiжаны, як паведамiла «БI» дзяжурная па вакзалу Святлана Фiронава, толькi на бiлеты ў купэйных вагонах. Калi раней кошт бiлета з Гродна да Масквы складаў 103 тысячы рублёў, то зараз – 80 тысяч.
Згодна афiцыйнай версii, гэтая мера ўводзiцца Беларускай чыгункай з мэтай захавання пасажырапатоку ў мiжнародных зносiнах. Летась агульны пасажыраабарот знiзiўся на 7 працэнтаў, а сёлета яго тэмп росту ў параўнаннi з мiнулым годам павiнен скласцi 101 працэнт.
Што датычыць цягнiка Гродна-Масква, то зараз у яго саставе налiчваецца 4 купэйных, 1 СВ i 5 плацкартных вагонаў.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|
|