№ 314 от 12.02.2004 | |
Журналісты супраць чыноўнікаў Карэспандэнт газеты «День» Андрэй Пачобут i супрацоўнiца сайта belarusfree.org Нiна Палуцкая звярнулiся ў пракуратуру Гродзенскай вобласцi з заявай на прадстаўнiкоў Упраўлення iнфармацыi аблвыканкама Таццяну Гасцiловiч i Мар’яна Максiмоньку, у якой вiнавацяць вышэйназваных асобаў у перашкодзе выконваць iм прафесiйныя абавязкi.
Як распавядалi «БI» журналiсты, 6-га лютага яны прыйшлi ў будынак аблвыканкама з тым, каб папрысутнiчаць на сесii абласнога Савета i паслухаць справаздачны даклад за мiнулы год старшынi аблвыканкама Уладзiмiра Саўчанкi. Аднак, прайсцi ў залу, дзе адбывалася сесiя абласнога Савета, па iх словах, iм перашкодзiлi вышэйназваныя чыноўнiкi i супрацоўнiкi мiлiцыi. Журналiстам прад’явiлi спiс запрошаных журналiстаў, а ў гэтым спiсе, вядома, толькi прадстаўнiкi дзяржаўных СМI. Перамовы журналiстаў з чыноўнiкамi i мiлiцыянтамi, зразумела, нiчым не скончылiся, паколькi такiя дзеяннi прадстаўнiкоў улады сталi даўно традыцыйнымi, нягледзячы на тое, што яны цалкам супярэчаць заканадаўству нашай краiны.
Журналiстам нiчога больш не заставалася, як звярнуцца ў пракуратуру вобласцi з заявай на незаконныя дзеяннi службовых асобаў. Адказ праваахочыя органы павiнны прадставiць журналiстам на працягу месяца.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ |
|