№ 314 от 12.02.2004  

«Буква плюс художник»

Так называецца новая выстаўка шрыфтавой графiкi свiслацкага мастака Яўгена Матешука. Выстаўка адбываецца ў галерэi Тызенгаўза i цiкава, перш за ўсё, тым, што ў Гродне шрыфтавая графiка выстаўляецца ўпершыню.

Нягледзячы на тое, што шрыфтавая графiка ў Беларусi бярэ свой пачатак з часоў сярэднявечча, з выданнем першых кнiгаў, зараз падобнае мастацтва практычна страчанае. Праўда, падобныя выстаўкi можна часта сустрэць у нашых прыбалтыйскiх калегаў.

Гаспадыня галерэi Тызенгаўза Галiна Сарока распавядала «БI», што хоць заранёў разумела некамерцыйнасць падобнай выстаўкi, але сама выступiла яе iнiцыятарам, прапанаваўшы месца ў сваёй галерэi. Па яе словах, найперш трэба iмкнуцца захаваць i падтрымаць знiкаючае мастацтва, данесцi яго да агульнай скарбонкi беларускай культуры. З другога боку, яна iмкнулася падтрымаць i маладога мастака са Свiслачы, у якога ў Гродне першая выстаўка. Па словах Галiны Сарокi, выстаўка нечакана зрабiла добрае ўражанне на наведвальнiкаў. Асаблiва цёпла аб ёй адзываюцца студэнты, а таксама вядомыя гродзенскiя мастакi.

Нагадаем толькi, што аўтар выстаўкi – Яўген Мацяшук, скончыў Мiрскае вучылiшча рэстаўратараў, жыве ў горадзе Свiслач i працуе ў мясцовым музеi.

М.МIКАЛАЙЧЫК