№ 315 от 19.02.2004 | |
Гродзенцы падтрымалі страйк У Гродне падтрымалi агульнабеларускую аднадзённую акцыю пратэста прадпрымальнiкаў, якая адбывалася ў мiнулы чацвер. Асноўныя рынкi горада спынiлi працу.
Гродзенскiя прадпрымальнiкi вырашылi выказаць салiдарнасць з сваiмi калегамi, якiя галадалi ў Вiцебску. У Гродне не працавалi асноўныя рынкi – «Цэнтральны» i «Паўднёвы». Многiя прадпрымальнiкi ў гэты дзень адзначалi «БI», што мясцовыя прадпрымальнiкi вельмi добра разумеюць, што тая бяда, якая прыйшла зараз на вiцебскiя землi, прыйдзе i на гродзенскiя. На iх думку, улада працуе так, каб разбiць прадпрымальнiкаў i падзялiць iх на групы. Зараз новыя правiлы гандлю ўводзяцца ў Вiцебскiм рэгiёне, заўтра ў Гродзенскiм. I гэтыя заканадаўчыя акты нясуць практычную смерць прадпрымальнiцтву, асаблiва тым, хто працуе ў гандлi.
Як заўважыў адзiн з нашых суразмоўцаў, уладам удалося стварыць iнфармацыйны вакуум вакол аднадзённага страйку. Гараджане тысячамi крочылi на Цэнтральны рынак, не ведаючы, што ён страйкуе.
Нагадаю, што акцыя пратэсту ў Вiцебску доўжылася 13 дзён, i яе кульмiнацыйным момантам стаўся прыезд вялiкай камiсii з Мiнску, якая, паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкi, была ўпаўнаважаная сустрэцца з галадаючымi. Галадаючыя чакалi яе два днi ды сустрэлi прыезд чыноўнiкаў хваляю абурэння, паведамлялi СМI.
Адзiнае, чаго прадпрымальнiкi не здолелi дасягнуць, – гэта рашэнне аб адмене абавязковай устаноўкi касавых апаратаў. Затое яны дамаглiся захавання ранейшых умоваў для сваёй прадпрымальнiцкай дзейнасцi – без ускладненняў з дакументацыяй ды бухгалтэрыяй, якiя вынiкалi з распараджэнняў мясцовых уладаў. Гэта пратэстуючыя лiчаць самым iстотным.
М.МIКАЛАЙЧЫК |
|