№ 316 от 26.02.2004  

Да будзе святло!

Будаўнiцтва гiдраэлектрастанцыi «Немнава» на Аўгустоўскiм канале плануецца завяршыць вясной гэтага года.

Стварэнне новай ГЭС пачалi ў мiнулым годзе ў рамках праграмы будаўнiцтва i аднаўлення аб’ектаў гiдраэлектраэнергетыкi канцэрна «Белэнерга». Магутнасць гiдраэлектрастанцыi складдзе 250 кВт. Яна будзе даваць каля 1,2 мiльёна кiлаватгадзiн электраэнергii ў год. Гэта невялiкi «ўклад» у агульны аб’ём энергасiстэмы рэспублiкi. Аднак, ён дастатковы, напрыклад, для таго, каб забяспечыць светам на працягу года больш за 650 сем’яў Гродна.