№ 317 от 4.03.2004  

Падаткі трэба плаціць, але не ўсе гэта могуць

Каля двухсот суб’ектаў гаспадарання Гродзенскай вобласцi не заплацiлi дзяржаве падаткi за мiнулы год. 98,8% з iх - дзяржаўныя прадпрыемствы i сельскiя гаспадаркi i толькi 0,2% - прыватныя суб’екты гаспадараньня. Сума незаплачаных падаткаў складае звыш 18 млрд рублёў.

Тым не менш за мiнулы год у кансалiдзiраваны бюджэт вобласцi паступiла 846,9 мiльярда рублёў падаткаў, з якiх 277,1 мiльярда рублёў – у рэспублiканскi бюджэт, 569,8 мiльярда рублёў – у мясцовыя бюджэты. Па словах старшынi в абласной падаткавай iнспекцыi Валеры Кiрыёнка, гадавы план бюджэта выкананы на 102,4%.

З пачатку гэтага года ў Беларусi ўведзены змены ў падаткавае заканадаўства. Падаткавы прэс у некаторых выпадках знiжаны, але ў той самы час з’явiлiся i новыя падаткi. Таму акрэсьлiць канкрэтна цi стане лягчэй працаваць суб’ектам гаспадараньня ў падаткавай сферы, зараз не можа нi водзiн спецыялiст. Маўляў, падобныя вывады можна будзе зрабiць толькi па вынiках года i кожнаму канкрэтнаму прадпрыемству.

Дарэчы, за мiнулы год адным з самых злосных неплацельшчыкаў падаткаў у Гродзенскай вобласцi называецца лiдскае прадпрыемства «Лакафарба». Яго запазычанасць складае 1 мiльярд 800 мiльёнаў рублёў. Справа знаходзiцца ў судзе i пакуль рашэнне не вынесена.

Мiхал КАРНЕВIЧ