№ 317 от 4.03.2004 | |
Наш зямляк ушанаваны, але... не ў нас У польскiм горадзе Сталёва Воля з’явiлася вулiца iмя памёрлага сёлета ў студзенi вядомага музыканта Чэслава Немэна, якi нарадзiўся на Гродзеншчыне. Падобныя рашэннi маюць намер ухвалiць рады яшчэ некалькiх гарадоў, у тым лiку i польскай сталiцы.
Вядома ўжо, што група дэпутатаў варшаўскай гарадской Рады накiравала ў сакратарыят праект пастановы аб наданнi iмя знакамiтага музыканта i кампазiтара адной з вулiцаў польскай сталiцы.
Нагадаем, што Чэслаў Немэн нарадзiўся i вырас у вёсцы Васiлiшкi Шчучынскага раёна. Яго памятаюць там i дагэтуль. Музычную адукацыю атрымлiваў у нашым гродзенскiм музычным вучылiшчы, што некалi мясцiлася на вулiцы Валковiча. Праўда, памяць пра знакамiтага музыканта ў Гродне нiяк не ўшанавана.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|
|