№ 318 от 11.03.2004 | |
Дзмітрый Іваноўскі працягвае галадоўку У суботу на волю з спецпрыёмнiка Кастрычнiцкага райаддзелу мiлiцыi павiнен выйсцi адзiн з лiдэраў прадпрымальнiцкага руху. Ён быў асуджаны судам Ленiнскага раёна Гродна за арганiзацыю несанкцыянаванага «мiнтынга маўчання» на 10 сутак арышту. У зале суда Дзмiтрый Iваноўскi ў знак нязгоды прысуду аб’явiў галадоўку.
Нагадаем, што мiтынг прадпрымальнiкаў адбыўся 1 сакавiка на плошчы Ленiна супраць пагаршэння ўмоў для развiцця прадпрымальнiцтва. На плошчы Ленiна 1 сакавiка сабралася каля трохсот чалавек. Моўчкi прастаяўшы на плошчы каля гадзiны часу, прадпрымальнiкi так i не дачакалiся прадстаўнiкоў улады. Аднак сабралi 467 подпiсаў пад сваiмi патрабаваннямi.
Цiкава, што спадар Iваноўскi на мiтынгу практычна i не прысутнiчаў, а прыйшоў туды, калi ўжо ўсе разыходзiлiся. Тым не менш мiлiцыянты запрасiлi яго на гутарку ў Ленiнскi РАУС, дзе i ўручылi позву ў Ленiнскi суд. Суд адбыўся праз дзень.
У аўторак, калi мы рыхтавалi да нумар да друку, дзяжурны па спецпрыёмнiку пацвердзiў, што галадоўку Дзмiтрый Iваноўскi працягвае i якiх-небудзь скаргаў з яго боку не было.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ |
|