№ 318 от 11.03.2004 | |
Падлічылі грошы на рэканструкцыю 32 мiльярда рублёў - такi прыкладны кошт рэканструкцыi беларускай часткi Аўгустоўскага канала.
Фiнансаваньне гэтай праграмы плануецца зьдзяйсьняць за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, фонда аховы прыроды, дарожнага фонда i бюджэта Гарадзенскай вобласьцi, iнавацыйнага фонда Мiнэнерга, сродкаў пазабюджэтных крынiцаў, якiя будуць прыцягвацца на дабраахвотнай аснове, а таксама сродкаў замежных дзяржаваў i мiжнародных фондаў.
Ужо сёлета неабходна накiраваць на рэканструкцыю канала каля 9 мiльярдаў рублёў. Праект прадугледжвае падрыхтоўку сумесна з Польшчай дасье аб’екта «Аўгустоўкi канал», каб яго можна было ўключыць у спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
Мiхал КАРНЕВIЧ |
|