№ 318 от 11.03.2004 | |
Новости У «Белавежскай пушчы» новыя перспектывыПерспектывы развiцця беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў рамках еўрарэгiёна «Белавежская пушча», у тым лiку з фактам маючага адбыцца ўступлення Польшчы ў Еўрасаюз, узгоднены падчас пасяджэння Савета еўрарэгiёна, якое прайшло ў горадзе Свiслач.
Папярэдне былi ўзгоднены асноўныя палажэннi стратэгii развiцця еўрарэгiёну на найблi-жэйшыя гады, якая прадугледжвае магчымасць прыцягнення сродкаў ЕС для рэалiзацыi рэгiянальных праектаў. Сярод асноўных кiрункаў супрацоўнiцтва ў рамках еўрарэгiёну былi асаблiва выдзелены экалагiчная складаючая, гандлёва-эканамiчная кааперацыя, развiццё турыстычнай iнфраструктуры, пашырэнне рознабаковых кантактаў.
У пасяджэннi савета ўзялi ўдзел старшынi Свiслацкага, Пружанскага i Брэсцкага раённых выканаўчых камiтэтаў, а таксама прадстаўнiчая польская дэлегацыя пад кiраўнiцтвам старасты Гайнаўскага павету Польшчы i генеральнага консула Польшчы ў Гродне.
Бакi адзначылi важнасць найхутчэйшага вырашэння ўсiх арганiзацыйна-тэхнiчных пытанняў, звязаных з адкрыццём пагранпераходаў на беларус- ка-польскiм участку дзяржаўнай мяжы ў межах еўрарэгiёну «Белавежская пушча», для найбольш эфектыўнага функцыянавання еўрарэгiёну i рэалiзацыi сумесных iнiцыятыў.
Андрэй СЕРАДА, БелаПАН.
|
|