№ 318 от 11.03.2004  

Культура

Казюкі вяртаюцца

<<risНа мiнулым тыднi ў Гродне праводзiлi забытае свята - Казюкi. На вулiцы Савецкай, побач з кiнатэатрам «Гродна», народныя ўмельцы прадавалi свае вырабы.

Традыцыя гэтага свята ў нашай краiне практычна страчана. Некалькi гадоў таму яго паспрабавалi аднавiць Таварыства народных майстроў i Саюз палякаў Беларусi. Праўда, сёлета гэта не вельмi ўдалося. Майстроў было няшмат, ды i пакупнiкi вялiкай цiкавасцi не праяўлялi. Потым, практычна ў горадзе адсутнiчала рэклама.

Святы Казiмiр, у гонар якога заўжды праводзiлася гэта свята, пачынаючы з часоў Сярэднявечча, быў заўсёды апекуном народных майстроў. Таму ў гэты дзень у гарады з’язджалiся масцеравыя людзi са сваiмi паробкамi з усiх навакольных вёсак i мястэчак. Гэтая традыцыя дагэтуль утрымоўваецца ў Вiльнi. Па гораду практычна не прайсцi – усё застаўлена народнымi вырабамi. У Гродне ж некалькi майстроў i некалькi пакупнiкоў. Хаця, нашы гродзенскiя народныя ўмельцы прапаноўваюць унiкальныя падчас рэчы: плеценыя з лазы кошыкi, саламяныя вырабы, карцiны, вышыванкi, каваныя рэчы, цацкi, посуд керамiчны i iншае. Майстры распавядалi, што гандаль удаецца не вельмi, праўда, зазначылi, што некалькi падарункаў купiлi людзi ў мiлiцэйскай форме. У гэты ж дзень святкавалi Дзень беларускай мiлiцыi.

М.МIКАЛАЙЧЫК