№ 319 от 18.03.2004  

Асамблея

Маладая Беларусь

<<risМiнуў роўна год, як студэнт Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы Алесь Зарэмбюк быў абраны дэпутатам Мастоўскага раённага Савета. Сёння 22-гадовы народны абраннiк падводзiць вынiкi сваёй грамадскай дзейнасцi за мiнулы час.

– Найперш, што ўдалося выканаць. Умацавалiся сувязi з выбаршчыкамi. Дзякуючы гэтаму, добраўпарадкавана тэрыторыя каля возера, дзе любяць адпачываць жыхары навакольных шматпавярховых дамоў. У прыватнасцi, усталявана пяць лавак. Праведзена азеляненне. Нам дапамагла мясцовая жыллёва-камунальная гаспадарка. Было выдзелена 50 саджанцаў бярозы. Цеснае супрацоўнiцтва наладжана з сябрамi гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» – «Бацькоўскi камiтэт». Арганiзаваны падарожжы школьнiкаў па гiстарычных мясцiнах раёна, вывучэнне роднага краю.

Не ўдалося, на жаль, дапамагчы людзям адрамантаваць дахi жылля, якiя цякуць. А праблема вялiкая. У раённым выканаўчым камiтэце лiчаць, што ёсць куды важнейшыя праблемы.

Не падтрымалi мяне калегi-дэпутаты ў прыняццi альтэрнатыўнага праекта рэгламенту. Хацелася, каб абраннiкi былi больш самастойнымi ва ўнутрыдэпутацкай рабоце.

Па-ранейшаму не адступаю ад даручэння выбаршчыкаў: мець у горадзе платную стаянку для легкавых машын. Прымаў актыўны ўдзел у стварэннi рэспублiканскага блока «Маладая Беларусь». Будзем браць удзел у сёлетнiх выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, а таксама ў будучых прэзiдэнцкiх выбарах.

На здымку: дэпутат А.Зарэмбюк, E-mail: alesz@tut.by, Тэл. 8-029-680-10-72