Лида

Палохаюць тэрактам

У мінулы аўторак невядомы мужчына патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што будынак лідскага аўтавакзала замініраваны. Па трывозе на месца здарэння выехалі спецыяльныя падраздзяленні міліцыі Ліды і Гродна. Аднак на месцы не знайшлі ні выбуховага прыстасавання, ні чалавека, які тэлеванаваў. Жартачкі, трэба зазначыць, занадта сур'ёзныя.

Астравец

Яблыкі ёсць, няма бензіну...

Больш за 260 тон яблык здадзена жыхарамі Астравецкага раёна на нарыхтоўчыя пункты. Яблыкі ў гэтым годзе ўрадзілі. Ёсць іншая праблема: работнікі раённага нарыхтоўпрама скардзяцца на тое, што не могуць адвезці іх на перапрацоўчыя пункты ў іншыя гарады - няма бензіну. Адным словам, як заўсёды - ёсць адно няма другога.

Хутка будзем з граніцай

Напрыканцы ліпеня чакалася сдача кантрольна-следавой паласы на ўчастку Астравецкай пагранкамендатуры, што на беларуска-літоўскай мяжы. Аднак з планамі не справіліся і цяпер мяркуецца, што ўрачыстасці з гэтае нагоды адбудуцца да сярэдзіны жніўня. Пагранічнікі чакаюць на ўрачыстаць камандуючага пагранвойскамі РБ - генерала Паўлоўскага.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Ваўкавыск

Крадуць электрычнасць

Работнікамі Ваўкавыскага прадпрыемства электрасетак у мінулым месяцы было выяўлена шэсць так званых злодзеяў электрычнасці, якія карысталіся ў сваіх кватэрах электраэнергіяй, а лічыльнік не паказваў поўнай колькасці спажываемай імі электраэнергіі. Падчас нават даходзіла да абсурда, калі на лічыльніку высвечваліся лічбы згодна якіх не карыстальнік дзяржаве, а дзяржава карыстальніку павінна даплочваць грошы. Усяго з пачатку года падобных парушальнікаў выяўлена ў Ваўкавыскім раёне - 58 чалавек. Яны заплацілі ў бюджэт больш трохсот мільёнаў штрафу.

М.ГАШЫМАЎ

Еще одна польская школа

С 1 сентября в Волковыске откроется новая средняя польскоязычная школа, рассчитанная на 160 учащихся. Как сообщила БелаПАН заведующая отделом образования Союза поляков Беларуси (СПБ) Анжелика Борис, здание второй польскоязычной школы Беларуси построено на средства мировой польской диаспоры и будет передано СПБ на баланс местного отдела образования. В новом учебном году к занятиям в школе приступит 131 учащийся 1--7-х классов, в том числе и те, кто ранее обучался во 2-й средней школе Волковыска. Причем, как отметила А.Борис, почти все предметы учебной программы -- математика, природоведение, история, география, физика, физкультура, труд, рисование и пение, исключая белорусский, русский языки и литературу, а также иностранные языки, -- будут преподаваться на польском языке. Коснувшись проблем преподавания в этой школе, А.Борис отметила, что основная часть учителей будет представлена местными педагогами, получившими высшее образование в Польше, и только трое преподавателей начальных классов и польского языка приглашены из Польши. Педагоги и учащиеся будут пользоваться белорусскоязычными учебниками, а также учебными пособиями на польском языке из Литвы и Польши, одобренными Министерством образования Беларуси. Как известно, в сентябре 1996 года в Гродно была открыта первая в стране польскоязычная школа, рассчитанная на 500 учащихся. В нынешнем учебном году эта школа, в которой будет заниматься 526 детей, перейдет на режим работы в две смены.

Cлоним

Грасмайстру - 11 гадоў

У Слонімскім раёне адбыўся традыцыйны рэспубліканскі турнір па шашках. У ім узялі ўдзел 18 майстроў спорта, а таксама міжнародны грасмайстр. Аднак, здзівіў усіх 11-гадовы Ігар Міхальчанка, вучань шостага класа з Ваўкавыскага Дома творчасці. На такім прэстыжным турніры ён заняў пятае мейсца і выканаў нарматывы майстра спорту. Гэтым самым Ігар устанавіў своеасаблівы рэкорд нашай краіны - ён стаў першым у Беларусі, хто атрымаў званне майстра спорта па шашках у 11 гадоў. Поспехаў табе, Ігар.

М.ГАШЫМАЎ

Реклама: