№ 320 от 25.03.2004  

Фестываль прысвячаецца Манюшку

Другi рэспублiканскi фестываль мастацтваў «Мiрскi замак» ў гэтым годзе прысвячаецца творчасцi кампазiтара Станiслава Манюшкi i прымеркаваны да яго 185-годдзя.

Ля сцен старажытнага замка прагучаць творы гэтага аўтара ў выкананнi Дзяржаўнага сiмфа-нiчнага аркестра Беларусi, Нацыянальнага акадэмiчнага народнага аркестра iмя Iосiфа Жыновiча, а таксама камерных калектываў аркестра Мiхаiла Фiнберга. Фестываль у Мiры плануецца правесцi ў маi.

М.МIКАЛАЙЧЫК