№ 320 от 25.03.2004 | |
Каму ў Гродне па начах не спіцца? Увечары ў чацвер 18 сакавiка, пасьля 22.00 гадзiн, чатырох невядомых спрабавалi ўзламаць дзверы офiса гродзенскай газеты «День» на вулiцы Карла Маркса ў Гродне. Двох зламыснiкаў былi затрыманы мiлiцыяй, але потым з пастарунку адпушчаны. Як паведамiлi «БI» у прэс-службе УВД Гродзенскага аблвыканкама, матэрыял зарэгiстраваны, праводзiцца праверка i праз дзесяць дзён будзе вынiк.
Рэдактар газеты «День» М.Маркевiч паведамiў «БI», што затрыманыя ў мiлiцыi прадставiлiся, як Аляксандр Вашкевiч i Вiктар Макараў, безпрацоўныя.
Па словах Маркевiча, аднаго з iх ён апазнаў i перакананы, што той супрацоўнiк КДБ. «Я неаднойчы гэтага чалавека бачыў, як ён заходзiў у КДБ, мы нават з iм вiталiся» - распавядаў рэдактар «Дня». У прэс-службы УВД на гэтае пытанне адказу пакуль няма. Дарэчы, затрыманыя ў пастарунку не абвяргалi словаў Маркевiча, яны, наогул, нi на што не рэагавалi.
Гiсторыя амаль анекдатычная: калi зламыснiкi падбiралi ключы да дзвярэй, не ведалi, што ўнутры знаходзiцца актывiст БНФ Мiкола Лемяноўскi, якi па тэлефоне выклiкаў старшыню абласной арганiзацыi БНФ Сяргея Мальчыка i мiлiцыю. Супольна яны затрымалi двух чалавек. Астатнiя, па словах Лемяноўскага, уцяклi на машыне, якая чакала побач з будынкам. - У руках аднаго з затрыманых быў дыпламат, дзе ляжалi розныя адмычкi, - паведамiў «БI» Мiкола Лемяноўскi. Пытанняў шмат, адказаў пакуль няма.
Супрацоўнiкi «Дня», дарэчы, спраўдзiлi цi жывуць затрыманыя пад тымi адрасамi, пад якiмi яны запiсвалiся ў пастарунку. Андрэй Пачобут распавядаў «БI», што па адным адрасе супала прозвiшча чалавека, але той нiякага дачынення да здарэння не мае. Па другiм адрасе жывуць наогул людзi пад iншым прозвiшчам.
Супрацоўнiкi газеты «День» аднеслi ў Гродзенскую абласную ўправу КДБ лiст на iмя яе начальнiка Вiктара Вегеры. У лiсце гаворыцца, што 18 сакавiка мiлiцыя затрымала Аляксандра Вашкевiча i Вiктара Макарава падчас iхнай спробы ўлезцi ў офiс газеты «День».
На падставе iнфармацыi, якая ёсьць у рэдакцыi, журналiсты газеты сцвярджаюць, што двое затрыманых могуць быць супрацоўнiкамi КДБ.
У звязку з гэтым рэдакцыя просiць патлумачыць: цi з’яўляюцца гэтыя людзi або з’яўлялiся раней супрацоўнiкамi КДБ? Па-другое, цi праводзiлiся раней альбо праводзяцца цяпер аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы адносна галоўнага рэдактара газеты Мiколы Маркевiча, iншых журналiстаў або аўтараў выдання?
Нагадаю, на працягу 10 дзён органы мiлiцыi павiнны зрабiць нейкi ясны вывад з гэтай гiсторыi.
Падрабязнасцi – ў наступным нумары.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ
|
|