№ 320 от 25.03.2004 | |
Слонімцы першымі адсвяткавалі ўгодкі БНР У нядзелю ў Слонiме адбыўся мiтынг прысвечаны Дню Волi - 25 сакавiка. Слонiмцы першымi адзначылi сёлета Дзень Беларускай Народнай Рэспублiкi.
Арганiзавалi мiтынг сябры аддзялення Беларускага народнага фронту. На вулiцы Брэсцкай iх сабралася каля 50 чалавек. Заранёў, яны падалi заяўку ў мясцовы выканкам i атрымалi дазвол. Праўда, пазней улады свой дазвол скасавалi, спаслаўшыся на тое, што заяўка была неправiльна складзена. Аднак людзi на мiтынг прыйшлi. Iх выступы датылi палiтычнай i эканамiчнай сiтуацыi ў горадзе i краiне. У прыватнасцi, у прынятай на мiтынгу рэзалюцыi акцэнтавалiся патрабаваннi: перастаць гандляваць незалежнасцю Беларусi, адкрыць у Слонiме беларускую школу, прыпынiць рост камунальных плацяжоў, а таксама адмянiць кантрактную сiстэму, якая ўводзiцца зараз паўсюдна.
Мiтынг прайшоў без эксцэсаў, але арганiзатараў папярэдзiлi, што мерапрыемства несанкцыянаванае i мiлiцыянты складуць пратакол.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ
|
|