№ 320 от 25.03.2004  

Новост_

«5+» спрабавалі затрымаць у Слоніме

Трох прадстаўнiкоў «пяцёркi» – лiдэра Партыi БНФ Вiнцука Вячорку, другога сакратара Партыi камунiстаў Алену Скрыган i прадстаўнiка Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоля Паўлава ўчора ўвечары затрымала слонiмская мiлiцыя. Iх перахапiлi на выездзе з горада Слонiма супрацоўнiкi ДАI.

Iван Шэгам, дэпутат мясцовага райсавету ладзiў у аўторак сустрэчу з выбаршчыкамi i запрасiў на яе прадстаўнiкоў каалiцыi «5+», сярод якiх быў i кiраўнiк БНФ «Адраджэньне» Вiнцук Вячорка.

Аднак у школе №4, дзе павiнна была адбыцца сустрэча, дырэктарка паведамiла, што атрымала загад з райаддзелу народнай адукацыi не дазваляць праводзiць мерапрыемства ў памяшканнi школы, паколькi яно несанкцыянаванае. Сустрэча адбылася на вулiцы, на ёй прысутнiчалi каля 30 чалавек.

На гэта адрэагавала мiлiцыя: дэпутата i трох прадстаўнiкоў «5+» з Менску запрасiлi ў пастарунак i пратрымалi там каля дзвух гадзiн. Мiлiцыянты спрабавалi даказаць, што нiбыта адбыўся несанкцыянаваны мiтынг, але потым усiх адпусцiлi.

Мiхаiл КАРНЕВIЧ