№ 320 от 25.03.2004  

Выстаўк_

Карціны на вітрыне

Упершыню ў Гродне мастацкая выстава адкрылася ў гастраноме на Савецкай вулiцы. Малады аўтар з Воранава Алесь Мiчкоў прапануе гродзенцам у чарзе за кiлбасой не забывацца i на прыгожае, ён выставiў там свае пейзажы.

Адзiн з арганiзатараў, дзякуючы каму незвычайны вернiсаж стаў магчымым, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва ГрДзУ, мастак Антон Ляшчынскi. Ён лiчыць, што выстава ў прадуктовай краме ў цэнтры горада на вулiцы Савецкай мае больш шанцаў быць заўважанай, чым на стэндах у выставачнай залi: «Сёння гродзенскiя галерэi пустуюць, ды iх i не так шмат. – Я думаю, што трэба адмыслова шукаць таленавiтую моладзь, неабходны цэнтр па падтрымцы маладых талентаў, бо без нашай увагi iх нiхто не заўважыць Першая выстава Алеся адбылася ў школе, i на яе нiхто не звярнуў увагi – нi аддзел адукацыi, нi прэса. А ўзровень работ вельмi высокi. А можа быць, менавiта, з гэтага школь-нiка, Алеся Мiчкова, вырасце сапраўдны мастак.

Жывапiс прадстаўлены на выставе сур’ёзнымi тэмамi i змрачнаватымi фарбамi. Малады аўтар тонка адчувае колер ў акварэлях, выяўляючых пейзаж. Работамi Алеся валодае настрой, пранiкнёны i лiрычны. Мабыць, гэта звязана з асаблiвасцямi жыцця дзевяцiкласнiка з Воранаўскай школы. Ён жыве з бабкай i дзедам, мацi хлопца жыве асобна.

Выстава ўбачыла свет найперш дзякуючы настаўнiку выяўленчага мастацтва Воранаўскай школы Казiмiру Мiсюру. Ён за свае сродкi аформiў работы вучня i прывёз iх у абласны цэнтр. Кiраўнiцтву крамы такая навiнка таксама прыйшлася да спадобы, а вось пакупнiкi ўсё больш зважаюць на кiлбасы.

Алена СIНЕВIЧ