№ 321 от 01.04.2004  

Навагрудак рыхтуецца

У сярэдзiне чэрвеня старажытны Навагрудак – першая сталiца нашай дзяржавы, адзначыць сваё 960-годдзе.

Як вядома, горад упершыню ўзгадваецца ў летапiсах у 1044 годзе. Рашэнне аб святкаваннi гэтай даты прыняў мясцовы райвыканкам. Плануецца, што ўрачыстасцi адбудуцца 12-13 чэрвеня. У блiжэйшы час навагрудскiя ўлады абяцаюць адкрыць iнтэрнэт-сайт аб старажытным горадзе.

М.МIКАЛАЙЧЫК