№ 322 от 08.04.2004  

Л_тва

Прэзідэнт Паксас адхілены ад улады

<<risУ Вiльнi ў мiнулы аўторак адбылася беспрэцэдэнтная падзея. У 16 гадзiнаў 15 хвiлiнаў паводле мясцовага часу, кiраўнiк адмысловай камiсii ў справе iмпiчменту, Старшыня Найвышэйшага суду Лiтвы Вiтаўтас Грэйчус абвясцiў.: «Ад гэтага дня, гэта значыць ад 6 красавiка 2004 году, Раландас Паксас пастановай Сойму адхiлены з пасады прэзiдэнта Рэспублiкi. Працэс iмпiчменту абвяшчаю закончаным».

Такiм чынам, Лiтва сталася першай у еўрапейскай гiсторыi краiнай, дзе прэзiдэнт быў адхiлены ад улады шляхам iмпiчмэнту.

У галасаваннi адносна iмпiчменту прэзiдэнта Лiтвы Паксаса бралi ўдзел 115 парламентарыяў са 137. Фракцыя лiберал-дэмакратаў (прэзiдэнцкай партыi) удзел у галасаваннi не брала. Прэзiдэнт прызнаны вiнаватым у тым, што тройчы груба парушыў Канстытуцыю Лiтвы i прэзiдэнцкую прысягу.

Першае, прэзiдэнт Паксас прызнаны вiнаватым у незаконным прадстаўленнi лiтоўскага грамадзянства Юрыю Барысаву, найбуйнейшаму спонсару прэзiдэнцкай перадвыбарчай кампанii Паксаса. Другое, прэзiдэнт Паксас прызнаны вiнаватым у тым, што свядома папярэдзiў Юрыя Барысава пра тое, што ягоны тэлефон праслухоўваецца службамi дзяржаўнае бяспекi. Юрыдычныя iнстытуцыi сачылi за Барысавым – ён падазраваўся у сувязях з мiжнароднымi крымiнальнымi структурамi i нелегальным гандлi зброяй.

Трэцяе, прэзiдэнт прызнаны вiнаватым у тым, што дзеля сваiх уласных прыватных iнтарэсаў злоўжываў сваiм службовым становiшчам, – iмкнуўся уплываць на дзейнасць закрытага акцыянэрнага таварыства «Zemaitijos keliai».

Сам Паксас заявiў, што рабiў памылкi, але яны не прынеслi шкоды краiне.

Паксас быў прэзiдэнтам крыху болей за 13 месяцаў. Пасля галасавання над прэзiдэнтурай зняты сцяг прэзiдэнта Паксаса. Сцяг будзе ўзняты iзноў, як толькi Сойм прыме рашэнне адносна часова выконваючага абавязкi прэзiдэнта Лiтвы – гэта мае быць, паводле Канстытуцыi, спiкер Сойму – Артурас Паўласкас.

Радыё Свабода