№ 323 от 15.04.2004 | |
Асамблея Знаёмцеся:абласная арганiзацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны»
Арганiзацыя зарэгiстравана ў 2000 годзе. 64 суполкi працуюць у 14 раёнах вобласцi. Нядаўна былi створаны Воранаўская, Шчучынская, Iўеўская, Берастовiцкая. Агульная колькасць сяброў складае 729 чалавек.
У свой час сябрамi абласной рады былi вядомыя асобы Аляксей Пяткевiч, Нiна Кануннiкава, Тамара Прадзед, Iван Буднiк, Павел Сцяцко, Нiна Талерчык, Аляксандр Талерчык, Марыя Жукевiч, Надзея Хацяноўская.
Актыўнымi кiраўнiкамi раённых i гарадскiх арганiзацый зарэкамендавалi сябе Лявон Анацка (Лiда), Аляксей Сабасцян (Масты), Таццяна Трафiмчык (Слонiм), Мiкола Грышан (Дзятлава), Станiслаў Суднiк (Лiда).
Галоўная задача ТБМ – адраджэнне беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскiм i духоўным жыццi народа Беларусi. Мэтай дзейнасцi Таварыства з’яўляецца наданне беларускай мове рэальнага дзяржаўнага статуса i абарона правоў беларускамоўнага насельнiцтва краiны. Аснова дзейнасцi ТБМ – аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай святынi, пашырэнне яе ўжытку ва ўсiх сферах жыцця Беларусi, усебаковае развiццё i захаванне яе чысцiнi i самабытнасцi, забеспячэнне ёй статуса адзiнай дзяржаўнай мовы. |
|