№ 323 от 15.04.2004  

Асамблея

Не будзем ківаць на кагосьці...

У мiнулым годзе адбылiся сустрэчы з кiраўнiкамi аўта- i тралейбуснага паркаў, гарадскога аддзела архiтэктуры, ЖРЭУ, рэгiстрацыйнага аддзялення мiлiцыi. Намагаемся, каб вiзуальная iнфармацыя, аб’явы ў грамадскiм транспарце гучалi па-беларуску, праяздныя бiлеты, вадзiцельскiя дакументы былi таксама на роднай мове. На жаль, справа рухаецца марудна. Цешыць, што старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка паабяцаў дапамагчы. Шмат хто з кiраўнiкоў дзяржаўных устаноў ставiцца да беларускай мовы прыязна. Але нiбыта чакаюць каманды «зверху», каб тое ж справаводства вялося на роднай мове.

Часцяком нам, грамадзянам, трэба мець сваю прынцыповую пазiцыю. Пласцiкавыя карткi для атрымання зарплаты першапачаткова былi толькi на рускай мове. А ў банкаматах закладзена i наша родная мова. Калi я адмовiўся атрымаць рускамоўны варыянт карткi страхавацеля, то мне адразу выдалi дакумент па-беларуску. Выснова адна: калi патрабуеш, тады табе iдуць насустрач.

Прыязна ставiцца да беларускай мовы рымска-каталiцкi бiскуп Антонi Дзямянка. У мiкрараёне «Дзевятоўка» нядзельныя набажэнствы гучаць па-беларуску.

У праваслаўных цэрквах сiтуацыя горшая. Шмат чаго залежыць ад вернiкаў. Калi мы, свядомыя беларусы, будзем дружна наведваць набажэнствы, тым большая гарантыя, што казаннi пачнуцца па-беларуску.

Аляксандр МIСЦЮКЕВIЧ, старшыня абласной арганiзацыi г/а «ТБМ iмя Ф.Скарыны».