№ 323 от 15.04.2004 | |
Асамблея Ведай нашых!Беларускамоўнымi кнiгамi i спеўнiкамi ўганараваны пераможцы Гродзенскай гарадской алiмпiяды па беларускай мове. Прызы ўручылi актывiсты абласной арганiзацыi г/а «ТБМ iмя Ф.Скарыны». Адбылася вечарына ў СШ № 25.
Пераможцамi сталi 11-цi класнiцы Анастасiя Эйсмант, Таццяна Запольская, Марыя Барысевiч, Таццяна Вiнаград, Алена Баярчук. Сярод вучняў 10 класаў перамаглi Сяргей Астрашэўскi, Веранiка Барысевiч, Вiкторыя Волкава. У дзевяцiкласнiкаў вызначылiся Вiкторыя Дымчына, Таццяна Смольская, Аляксандр Хомбак.
Парадавалiся за сваiх выхаванцаў iх настаўнiцы Галiна Казiмiраўна Мазурчык, Зоя Аляксандраўна Бушэйка, Аксана Анатольеўна Русалоўская, Раiса Iванаўна Тарарака, Нiна Фёдараўна Мiхно, Iрына Iосiфаўна Коўшык, Алена Тадэвушаўна Зянькова, Iрмiна Мар’янаўна Даўлют, Алена Анатольеўна Малышка.
У час вечарыны свае вершы прачытаў паэт Анатоль Брусевiч. Беларускiя песнi прагучалi ў выкананнi Вячаслава Жукава i Канстанцiна Пажарыцкага.
Iрына ДАНIЛОЎСКАЯ |
|