№ 324 от 22.04.2004 | |
Чэслаў Немэн вучыўся ў Гродне У чацвер 22 красавіка ў Гродзенскім педагагічным коледжы на вул. Леніна, 4 у 16 гадзінаў адбудзецца вечарына, прысвечаная памяці вядомага польскага спевака і музыканта Чэслава Немэна. Як вядома, ён паходзіць з Шчучынскага раёна і адзін час вучыўся ў Гродне ў музычна-педагагічным вучылішчы - да свайго ад’езду ў Польшчу. Мінулай зімой Чэслаў Немэн памёр у Варшаве, яму было 64 гады. На вечарыне прагучаць успаміны пра яго, а таксама музыка, якую ён любіў і якую напісаў сам. Ініцыятарам правядзення вечарыны стаў Мікалай Шышыгін-музыкант, які жыве сёння ў Нямеччыне і які некалі вучыўся ў Гродне з самім Чэславам Немэнам.Сяргей МАКСIМОВIЧ
|
|