№ 324 от 22.04.2004  

Культура

Унікальны музей музычных інструментаў

У Гродне неўзабаве з’явiцца новы унiкальны музей – музычных iнструментаў. А створаны ён будзе на аснове прыватнай калекцыi.

Прапаршчык запасу Юрый Заўялаў i ўявiць не мог, што ён звяжа сваё жыццё з музыкай. Аднойчы ў яго дом прыйшоў настройшчык фартэпiяна i так захапiў сваёй прафесiяй, што Юрый кiм-небудзь яшчэ пасля заканчэння службы сябе не бачыў. Зараз на яго рахунку ўжо 450 адрамантаваных фартэпiяна. Адкрыў сваю справу, i часта здаралася, што людзi прыносiлi старыя iнструменты i проста аддавалi. Тады i вырашыў: а чаму б не збiраць iх у калекцыю.

Сёння ў калекцыi Заўялава 53 экспанаты. Кожны мае сваю гiсторыю. Захапленне мужа падтрымлiвае i жонка. Яна музыкант. Двое дзяцей таксама музыканты. Аднойчы калекцыянер зразумеў, што ўсё гэта павiнна быць даступна гродзенцам, i вырашыў арганiзаваць музей. Iдэю падтрымалi гарадскiя ўлады.

БелаПАН