№ 324 от 22.04.2004 | |
Культура Аляксей Марачкін – з душой і вечнымУ прыватнай галерэi «Тызенгаўз» у Гродне адчынiлася выстава вядомага беларускага жывапiсца i грамадскага дзеяча Аляксея Марачкiна. У дзень адкрыцця выставы большасць наведвальнiкаў выглядала папросту разгублена, нават некаторыя мастацтвазнаўцы не маглi адразу выказаць свае меркаваннi на карцiны, а толькi паўтаралi: цудоўна, цудоўна, цудоўна...
У экспазiцыi каля 30 карцiн, у тым лiку i творы метафарычнага характару, вядомы партрэт Ларысы Генiюш i новая праца «Мая Атлантыда». Дарэчы, выстава так i называецца. Сам мастак сцiпла сказаў, што праз асобныя дэталi, створаныя на халсце, ён спрабаваў думаць аб вечным, родным доме i Беларусi. Беларусь мастак лiчыць знiкнуўшай краiнай, якую ўсе мы iмкнемся ўваскрэсiць. Цяпер яна iзноў спрабуе аджыць, але ўвесь час iснуюць сiлы, якiя дамагаюцца яе знiкнення.
Аднак, па яго словах, усё на гэтай зямлi, што прыходзiць высакамерна над намi ўзвышаецца, адыходзiць з часам у нябыт, i застаецца толькi вечнае, тое, што жыве ў нашай душы i сэрцы. Якраз гэта вечнае i жадаў адлюстраваць мастак у сваёй апошняй працы «Мая Атлантыда».
Тыя, хто прыйшоў на адкрыццё выставы i прыходзiлi ў галерэю ў наступныя днi, былi па-сапраўднаму ўражаны, доўга затрымлiвалiся побач з карцiнамi i маўчалi. Дарэчы, на адкрыццi гэтым разам у галерэi «Тызенгаўз» была чутна толькi музыка класiчнай гiтары, а не як звычайна, галасы гасцей.
Школьнiкi 7 «Д» класа школы-лiцэя №1 захацелi сфатаграфавацца менавiта побач з гэтай карцiнай. Аказваецца, творчасць i лёс Ларысы Генiюш iм вядомы.
Мяне асабiста таксама незвычайна ўразiла карцiна «Ваша Ларыса Генiюш». Думаю, што больш цiкава нашу знакамiтую паэтку, як Аляксей Марачкiн, яшчэ нiхто не маляваў. Яна маладая, прыгожая, у эмiграцыi ў Празе, у яе задуманыя вочы, якiя нечага шукаюць удалечынi. Так пракаметавала мне гэтую карцiну адна з вучанiц 7 «Д» класа. З ёй цяжка не пагадзiцца.
Мiхаiл КАРНЕВIЧ, фота аўтара
|
|