№ 325 от 29.04.2004 | |
У Слоніме папярэдзілі за мітынг Арганiзатар мiтынгу, якi адбыўся ў Слонiме з нагоды 86-х угодкаў БНР, атрымаў у судзе папярэджанне.
Iван Бедка – кiраўнiк раённай арганiзацыi БНФ «Адраджэнне» падаў заяву на мiтынг ад iмя рады i атрымаў афiцыйны дазвол. Аднак мiлiцыянты склалi на яго два пратаколы. Першы – наконт ужывання бел-чырвона-белага сцяга. У другiм напiсалi, што Партыя БНФ у Слонiме не зарэгiстраваная, таму мiтынг быў несанкцыянаваны. Iван Бедка патлумачыў, што падаваў заяву не ад партыi, а грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэньне» у горадзе якраз зарэгiстраванае. I суддзя Тамара Хамянец зазначыла, што тут няма нiякага парушэння
Суддзя прызнала, што парушаны артыкул 167-2 «ужыванне незарэгiстраванай сiмволiкi» i вынесла папярэджанне I. Бедку.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|
|