№ 325 от 29.04.2004  

У Лідзе абвалілася сцяна замка

<<risГэта здарылася на мiнулым тыднi, уноч з серады на чацвер. Рухнула заходняя сцяна шырынею прыкладна 10 м i вышынёй чатыры метры, якраз тая яе частка, якую рэстаўравалi, а дакладней, надстройвалi напачатку 80-х гадоў. Згодна з мiлiцэйскiмi зводкамi, пацярпелых няма.

Як вядома, Лiдскi замак быў пабудаваны ў 1330 гады i ўваходзiў у лiнiю крапасных умацаванняў Навагрудак-Крэва-Меднiкi-Трокi.

Ужо больш 10 год замак у цэнтры горада стаiць закiнуты, фiнансаванне на яго рэстаўрацыю прыпынiлася яшчэ ў 1992 годзе. Сцены даўно пагражалi абвалiцца ў любы момант пасля таго, як у 80-я гады iх нарасцiлi няўмелыя рэстаўратары.

Памятаецца, яшчэ некалi вядомы наш гродзенскi прафесар Мiхась Ткачоў пiсаў аб тым, што для будаўнiцтва замка ў ХIУ ст. спатрэбiлася каля 23 тысяч кубiчных метраў камня, 4.5 мiльёны цэглы. I людзi здолелi, зрабiлi. Тады начале Вялiкага княства Лiтоўскага стаяў князь Гедымiн. Ёсць меркаваннi гiсторыкаў, што для будаўнiцтва замка былi запрошаны нават ганзейскiя майстры.

Праўда, лёс не шкадаваў замак усю яго гiсторыю. Асаблiва ён пацярпеў напачатку ХУIII ст. - дзве вежы былi ўзарваны шведамi падчас Паўночнай вайны. Практычна канчаткова замак быў разбураны летам 1794 года: у яго руiнах вялi бой паўстанцы Тадэвуша Касцюшкi. Праўда, па сведчанню гiсторыкаў напрыканцы ХУIII – пачатку ХIХ ст. замак уражваў яшчэ сваёй магутнасцю. У 20-я гады мiнулага стагоддзя замак паднаўлялi польскiя рэстаўратары. А вось у савецкiя часы давесцi да толку помнiк гiсторыi так i не здолелi. Не здолелi гэта зрабiць i за часы незалежнай Беларусi. Дарэчы, спецыялiсты лiчаць, што калi замак якасна адрэстаўраваць, то яго можна было б прадставiць у Спiс усясветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусi. Але цi будзе гэта калi-небудзь магчыма?

Жыхары Лiды, якiя даслалi «БI» здымак, якi перад вамi, з горыччу казалi, што не вераць больш у абяцаннi ўладаў па рэстаўрацыi замка.

Шкада, бо Лiдскi замак мог бы стаць сапраўдным гонарам не толькi горада, а i ўсёй краiны.

М.МIКАЛАЙЧЫК